Да Дня абароны дзяцей: цёплыя словы Еўдакіі Лось у фондах БДАМЛМ
![]() |
1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень аховы дзяцінства. Да гэтай даты Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прэзентуе ўнікальныя матэрыялы з фонду вядомай беларускай паэтэсы Еўдакіі Лось (1929–1977), чый пісьменніцкі талент ярка выявіўся і ў стварэнні твораў для дзяцей.
Еўдакія Лось была не проста таленавітай аўтаркай, але і чалавекам, які шчыра любіў дзяцей і разумеў іх псіхалогію. З 1975 па 1977 гг. яна ўзначальвала галоўны дзіцячы часопіс краіны «Вясёлка». Яшчэ на пачатку творчага шляху пісьменніцы Васіль Вітка заўважыў яе адметны дар пісаць для малых і заклікаў не пакідаць гэтую справу. Яе кнігі «Абутая елачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» 1974) і «Смачныя літары» (1979) вучылі дзяцей дабрыні, развівалі фантазію і адкрывалі прыгажосць роднага слова без нуднага дарослага навучання. Паэтэса ўмела размаўляць з маленькімі чытачамі на роўных, непасрэдна і займальна. З яpкiм пaэтычным мaйcтэpcтвaм нaпicaныя тaкiя цyдoўныя твopы для дзeтaк, як «Чopны дзяцeл», «Pyкaвiчкi», «Дзяўчынкa-paciнкa», «Гyлякa», «Жужa», «Kaзкa пpa Лacкy», «У гacцяx», «Дaжджынкa» i iнш.
Адметна, што любоў да дзяцей была для Еўдакіі Лось не толькі прафесійнай тэмай, але і часткай яе асабістага жыцця, бо яна была клапатлівай мамай. Разам з сынам Дзмітрыем яна стварала сумесную хатнюю газету, пісала спецыяльна для яе вершы. У рамках святкавання Дня абароны дзяцей БДАМЛМ прапануе пазнаёміцца з архіўнымі дакументамі з фонду паэтэсы: машынапісамі дзіцячых вершаў Еўдакіі Лось з яе аўтарскімі праўкамі, а таксама вершамі з той самай хатняй газеты, сярод якіх верш «Сынок, сынок, бялюткі бацянок!».
![]() |
| 1. Верш Е.Лось «Сынок, сынок, бялюткі бацянок…» з хатняй газеты «У добры шлях, сынок!». Машынапіс. [1968-1970] Ф. 141. Воп. 3. Спр. 86. Арк. 2. |
![]() |
| 2. Верш сына Е.Лось Дзмітрыя «Вясна». Аўтограф. [1968-1970] Ф. 141. Воп. 3. Спр. 86. Арк. 4. |
![]() |
| 3. Е.Лось. Тытульны ліст зборніка вершаў для дзяцей «Казка пра Ласку». Мн. 1963. Ф. 141. Воп. 1. Спр. 6. Арк. 1. |
![]() |
| 4. Е.Лось. Вокладка зборніка вершаў для дзяцей «Смачныя літары». Мн. 1978. Б-ка, № 5722. |
![]() |
| 5. Верш Е.Лось «Казка пра Ласку». Машынапіс з аўтарскімі праўкамі. 1963. Ф. 141. Воп. 1. Спр. 8. Арк. 9. |
![]() |
| 6. Верш Е.Лось «Вось якія мы браты!». Машынапіс з аўтарскімі праўкамі. 1963. Ф. 141. Воп. 1. Спр. 8. Арк. 5. |






