Удзел БДАМЛМ у прэзентацыі кнігі М.В.Труса «Якуб Колас у Парыжы. 1935 год»
28 мая 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прэзентацыі кнігі даследчыка беларускай літаратуры – сябра архіва-музея Мікалая Валянцінавіча Труса «Якуб Колас у Парыжы. 1935 год».
Прэзентацыя адбылася ў сценах мемарыяльнага музея, дзе жыў і працаваў Якуб Колас. Павіншаваць аўтара прыйшлі прадстаўнікі выдавецтва «Беларусь», рэдакцыі «Роднае слова», вядомыя беларускія дзеячы і інш. Пра ролю архіўных устаноў у захаванні гістарычнай памяці выступіла і А.А.Макаранка. Пры напісанні кнігі былі скарыстаны архіўныя матэрыялы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва (г. Масква).
Кніга ўяўляе сабою ўнікальную архіўную рэканструкцыю візіту беларускага класіка ў сталіцу Францыі на Міжнародны кангрэс пісьменнікаў у абарону культуры. У ёй прадстаўлены не толькі даклад Якуба Коласа, перакладзены на рускую, французскую і нямецкую мовы, а таксама шэраг унікальных візуальных матэрыялаў – фатаграфіі, лісты і нататкі таго перыяду, якія дазваляюць па-новаму зірнуць на два эсэ пісьменніка пра яго паездку ў французскую сталіцу і скласці панарамны агляд значнай падзеі ў культурным жыцці міра.
![]() |
| 1. А.Макаранка ў групе з удзельнікамі мерапрыемства і членамі сям’і Якуба Коласа |
![]() |
| 2. А.Макаранка з Н.Шапран і М.Трусам |
![]() |
| 3. Падчас выступлення М.Труса |
![]() |
| 4. Падчас выступлення В.Міцкевіч (унучкі Я.Коласа) |
![]() |
| 5. Падчас выступлення А.Атраховіч (унучкі К.Крапівы) |




