Аб удзеле супрацоўніка ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перамога будзе за намі»

На базе дзвюх афлайн пляцовак установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій» і ФДБОУ ВА «Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт інжынерных тэхналогій» адбылося пленарнае паседжанне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перамога будзе за намі», прысвечаная 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай абароны горада Магілёва ў ліпені 1941 года.

У рэжыме анлайн удзел у канферэнцыі прынялі навукоўцы-гісторыкі з Бранска, Курска, Мінска, Масквы.

З дакладам на тэму «Дэпутаты Магілёўшчыны і Вялікая Айчынная вайна» перад прысутнымі выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

У ходзе зацікаўленага дыялога абмяркоўваліся пытанні крыніцазнаўства і гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны, стратэгічнага значэння гераічнай абароны г. Магілёва ў ліпені 1941 года, захавання памяці аб подзвігу савецкага народа ў гады вайны.

 

1. Удзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перамога будзе за намі»
2. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў падчас правядзення канферэнцыі