21 мая 2026 года прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Аб тэндэнцыях развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь» для работнікаў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрстваў юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў

 

У якасці спікера выступіла Вольга Лузанава, вядучы юрысконсульт Нацыянальнага агенцтва па турызме.

Удзельнікі сустрэчы даведаліся аб прыярытэтных напрамках турызму на 2026-2030 гады, у прыватнасці, аб павелічэнні ўкладу турызму ў ВУП да 4,5 працэнта. А таксама аб асноўных мэтах, задачах Нацыянальнага агенцтва па турызме, аб турыстычных аб’ектах, якія з’яўляюцца візітнымі карткамі Беларусі, трэндавых напрамках турыстычнай галіны Беларусі.

Вольга Лузанава расказала пра ініцыятыўныя праекты і запрасіла прыняць актыўны ўдзел у забегу «Налібоцкія сцежкі» (27 чэрвеня 2026 г.) і нацыянальным конкурсе «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё» (чэрвень-жнівень 2026 г.) мэтай правядзення якога з’яўляецца вызначэнне найлепшага лагатыпа, слогана і канцэпцыі турыстычнага сімвала Беларусі.

Напрыканцы свайго выступу Вольга Аляксандраўна адказала на пытанні, якія цікавяць архівістаў.

Прэзентацыя да даклада.