Удзел супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў мерапрыемствах РГА «Белая Русь»

13 мая 2026 года ў Рэчыцы прайшлі мерапрыемствы з удзелам рэчыцкіх архівістаў. На базе эколага-культурнага цэнтра адбылася дыялогавая пляцоўка «Ахова сямейных каштоўнасцей», арганізаваная Гомельскай абласной арганізацыяй РГА «Белая Русь» і прымеркаваная да Дня сям’і (15 мая). У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні дэмаграфіі і сямейных каштоўнасцей. У дыялогавай пляцоўцы ўдзельнічала загадчык аддзела забеспячэння захаванасці і дзяржаўнага ўліку дакументаў Рэчыцкага дзяржархіва, член «Белай Русі» Наталля Віктараўна Пачыцкая.

Таксама ў Рэчыцы быў праведзены абласны патрыятычны марафон «Белая Русь» аб’ядноўвае», у рамках якога салісты Гомельскага гарадскога аркестра далі канцэрт «Нас звязвае адно – любоў да Радзімы» ў гарадскім палацы культуры. Сярод гледачоў канцэрта – члены «Белай Русі», загадчык аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Ірына Віктараўна Комар, архівіст аддзела Таццяна Іванаўна Кашэвенка і загадчык гаспадарчай часці Алена Віктараўна Сушынская.

 

1. Н.В.Пачыцкая (справа) на дыялогавай пляцоўцы «Ахова сямейных каштоўнасцей»
2-5. У час дыялогавай пляцоўкі «Ахова сямейных каштоўнасцей»
6. Канцэрт салістаў Гомельскага гарадскога аркестра «Нас звязвае адно – любоў да Радзімы»
7. Т.І.Кашэвенка і А.В.Сушынская