Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» аб удзеле ў раённых мерапрыемствах прымеркаваных да Дня Перамогі
8 мая 2026 года напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» прынялі ўдзел у аўтапрабегу «Жанчына працы і мужнасці».
9 мая 2026 года супрацоўнікі ўстановы прынялі ўдзел у шэсці пакаленняў «Мы гэтай памяці верныя» і мітынгу «Подзвігу жыць у стагоддзях!».
9 мая – святая дата ў гісторыі нашай краіны, сімвал мужнасці, нязломнай сілы духу і самаахвярнай любові да Радзімы. Гэта свята аб’ядноўвае пакаленні, нагадваючы аб вялікім подзвігу няскоранага народа, які коштам неймаверных намаганняў, вялізных страт і бяспрыкладнага гераізму абараніў свабоду і незалежнасць сваёй Айчыны.
На фота: Супрацоўнікі ўстановы прынялі ўдзел у аўтапрабегу «Жанчына працы і мужнасці».
![]() |
