Аб правядзенні семінара «Арганізацыя працы па адбору і перадачы на пастаяннае захоўванне ў БДАКФФД аўдыёвізуальных дакументаў»
30 красавіка 2026 года ў канферэнц-зале Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар «Арганізацыя працы па адбору і перадачы на пастаяннае захоўванне ў БДАКФФД аўдыёвізуальных дакументаў», арганізаваны «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў». У семінары ў розным фармаце прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў усіх дзяржаўных архіваў краіны.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству В.А.Ледаўская, падкрэсліўшы важнасць работы па збору і захаванню аўдыёвізуальных дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю архіўнай галіны.
З дакладамі выступілі работнікі БДАККФД.
Загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Л.В.Дубатоўка расказала пра асаблівасці работы дзяржаўнага архіва з аўдыёвізуальнымі дакументамі, удзяліла ўвагу пытанням адбору фотадакументаў на пастаяннае захоўванне, экспертызы іх каштоўнасці.
Даклад намесніка загадчыка аддзела фарміравання НАФ Т.П.Далжанковай быў прысвечаны методыцы складання вопісаў фотадакументаў пастаяннага захоўвання, запаўненню пашпарта кінафотафонавідэатэкі арганізацыі.
Удзельнікі семінара задалі прадстаўнікам БДАКФФД пытанні.
![]() |
| 1. Падчас правядзення семінара, 30.04.2026, г. Мінск |
![]() |
| 2. Экран канферэнц-залы з тэмай семінара, 30.04.2026, г. Мінск |
![]() |
| 3. Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўская (справа) і дырэктар установы “Беларусі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” А.М.Ганчар падчас правядзення семінара, 30.04.2026, г. Мінск |
![]() |
| 4. Выступленне загадчыка аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду БДАКФФД Л.В.Дубатоўкі падчас правядзення семінара, 30.04.2026, г. Мінск |
![]() |
| 5. Выступленне намесніка загадчыка аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду БДАКФФД Т.П.Далжанковай падчас правядзення семінара, 30.04.2026, г. Мінск |
![]() |
| 6. Падчас правядзення семінара, 30.04.2026, г. Мінск |
![]() |
| 7. Падчас правядзення семінара, 30.04.2026, г. Мінск |
![]() |
| 8. Падчас правядзення семінара, 30.04.2026, г. Мінск |







