Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
27 красавіка 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Чарнобыль – ад адраджэння да ўстойлівага развіцця». З уступным словам да калектыву звярнуўся дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк. Ён коратка распавёў пра склад дакументаў, якія захоўваюцца ў НАРБ, і аб іх папулярызацыі ў грамадстве.
Асноўным спікерам выступіў кансультант Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рэспублікі Беларусь А.В.Ляўчук. Ён распавёў аб трагедыі на ЧАЭС, а таксама аб велізарных намаганнях беларускай дзяржавы, накіраваных на пераадоленне наступстваў гэтай трагедыі і сацыяльную падтрымку пацярпелых катэгорый насельніцтва.
Напрыканцы свайго выступу дакладчык адказаў на пытанні работнікаў НАРБ.
![]() |
| 1. Уступнае слова дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка |
![]() |
| 2. Выступленне А.В.Ляўчука |
![]() |
| 3. Калектыў НАРБ на Адзіным дні інфармавання |
![]() |
| 4. Абмен друкаванымі выданнямі |



