Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства, прысвечанага 40-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
27 красавіка 2026 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбыўся сход калектыву, прысвечаны катастрофе на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года. Перад калегамі выступіў дырэктар архіва Юрый Шастапалаў, які расказаў пра маштабы тэхнагеннай катастрофы, што змяніла лёсы тысяч людзей і падзяліла свет на «да» і «пасля».
– За сарок гадоў Беларусь прайшла нялёгкі шлях ад ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі да эканамічнага аднаўлення пацярпелых рэгіёнаў, у прыватнасці ў Гомельскай вобласці. У красавіку 2026 г. было прынята рашэнне аб выключэнні зямельных участкаў агульнай плошчай больш за 940 га з катэгорыі радыеактыўна небяспечных земляў адчужэння і пераводзе іх у гаспадарчае выкарыстанне. Гэта сведчыць аб працяглым працэсе рэабілітацыі земляў у Гомельскай вобласці, пацярпелай ад чарнобыльскай катастрофы, за кошт паляпшэння радыяцыйнай абстаноўкі, – сказаў на заканчэнне Юрый Шастапалаў.
У фае архіва была арганізавана фотавыстава «Чарнобыль – погляд праз час», якую для калег прадставіла старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка. Яна расказала пра падзеі 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС і пра герояў – пажарных Чарнобыльскай атамнай станцыі і ліквідатараў, якія першымі прынялі ўдар і выратавалі свет ад больш маштабнага радыяцыйнага заражэння.
У завяршэнне мерапрыемства архівісты паглядзелі дакументальны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Чарнобыль: хронікі трагедыі».
![]() |
| 1. Выступленне дырэктара Ю.Шастапалава |
![]() |
| 2. Калектыў архіва падчас прагляду відэароліка |
![]() |
![]() |
![]() |
| 3-5. На прэзентацыі фотавыставы |




