Мітынг у памяць герояў у Полацку

Полацкія архівісты прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным памяці подзвігу, учыненага ў гады Вялікай Айчыннай вайны, лётчыкам Мамкіным Аляксандрам Пятровічам і дырэктарам Полацкага дзіцячага дома №1 Фарынка Міхаілам Сцяпанавічам.

Міхаіл Форынка падчас Вялікай Айчыннай вайны кіраваў Полацкім дзіцячым домам №1, дзе выхоўваліся таксама і яўрэйскія дзеці, якія ўцяклі з гета. Калі дзецям пачала пагражаць небяспека знішчэння з боку нямецкіх акупантаў, дырэктар прыняў непасрэдны ўдзел у эвакуацыі дзяцей з акупаванай тэрыторыі за лінію фронту. Для выратавання выхаванцаў дзіцячага дома ён стварыў і ўзначаліў падпольную групу «Бясстрашныя». Аперацыя па выратаванні дзяцей пад назвай «Зорачка» ажыццяўлялася дзякуючы самаадданым дзеянням падпольшчыкаў, разведчыкаў партызанскага атрада імя М.А.Шчорса, брыгады імя У.І.Чапаева. У гэтай аперацыі гераічна загінуў лётчык Аляксандр Мамкін.

Літаральна жыўцом згараючы ў палатняна-драўляным біплане Р-5, падбітым фашысцкім знішчальнікам, Аляксандр Мамкін, пілот 105-го гвардзейскага авіяпалка, 11 красавіка 1944 гады здолеў вывезці з Полацка-Лепельскай партызанскай зоны на «Вялікую зямлю». байцоў. Гэта быў яго дзявяты і апошні рэйс, які завяршыў аперацыю «Зорачка» па выратаванні дзяцей, якім нямецкія акупанты рыхтавалі ролю донараў для сваіх параненых салдат. Цяжка паранены пілот не пакінуў падпаленую машыну да таго часу, пакуль не знайшоў прыдатную пляцоўку для пасадкі. Усе 13 пасажыраў самалёта засталіся жывыя, а сам Аляксандр Мамкін памёр ад атрыманых апёкаў праз шэсць дзён пасля перапраўкі ў шпіталь.

На фота: Работнікі дзяржархіва на мітынгу