10 красавіка 20265 года супрацоўнікі «Занальнага дзяржархіва ў г.Слуцку» прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, прайшло каля памятнага знака вязням лагера савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян на тэрыторыі 30-й асобнай чыгуначнай брыгады.

Сёння мы смуткуем па загінуўшых і схіляем свае галовы перад тымі, хто вытрымаў усе пакуты канцлагераў, захаваўшы свой гонар і годнасць, стаўшы прыкладам сілы чалавечага духу. Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях, мы можам спадзявацца на тое, што падобнае больш не паўторыцца, што нашы дзеці ніколі не пачуюць трывожны выццё сірэн і не пазнаюць усіх жахаў вайны. Вынікі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе сведчаць аб тым, што на тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі было арганізавана 578 лагераў смерці, сярод якіх сумную вядомасць атрымалі такія месцы прымусовага ўтрымання насельніцтва, як лагер смерці Трасцянец, дзе было забіта больш за паўмільёна чалавек; Мінскае гета, у якім закатавана не менш за 90 тысяч яўрэяў; Азарыцкі лагер смерці, дзе вынішчаны дзясяткі тысяч чалавек.

У чэрвені 1941 года ў горадзе Слуцку на тэрыторыі першага ваеннага гарадка быў створаны лагер для савецкіх ваеннапалонных. З 1942 года ў лагер сталі звозіць мірных жыхароў не толькі з іншых гарадоў Беларусі, але і акупаваных абласцей Расіі. У асноўным гэта былі жанчыны, дзеці і старыя… Працаздольных немцы адпраўлялі ў канцлагеры ў Польшчу, Прыбалтыку, Германію. Хворыя і слабыя заставаліся ў Слуцку, многія з іх гінулі ад голаду і холаду. Хавалі памерлых тут жа, на тэрыторыі лагера…

З чэрвеня 1941 па сакавік 1944 года ў Слуцкім лагеры савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян было закатавана, расстраляна, памерла ад ран і эпідэмій больш за 28 тысяч чалавек. Кожнае жыццё, абарванае ў тыя страшныя гады, – гэта не проста лічба ў статыстыцы. Гэта лёсы, мары, сем’і, якія назаўсёды засталіся ў мінулым. Мы павінны памятаць пра тых, хто пакутаваў, хто змагаўся за жыццё, хто страціў сваіх блізкіх. Іх мужнасць і стойкасць служаць нам напамінам пра важнасць міру і згоды.

Удзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых, да памятнага знака ўсклалі кветкі.