У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшла лекцыя аб абароне дакументаў ад паражэння плесневымі грыбамі
8 красавіка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося адукацыйнае мерапрыемства, прысвечанае пытанням забеспячэння фізічнай захаванасці архіўных дакументаў. Перад супрацоўнікамі архіва з лекцыяй выступіла Інэса Адамаўна Ганчарова, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, кандыдат біялагічных навук.
Асноўнай тэмай выступлення стала абарона папяровых носьбітаў ад уздзеяння біялагічных фактараў, у прыватнасці – плесневых грыбоў, якія ўяўляюць сур’ёзную пагрозу для фондаў.
У ходзе лекцыі былі падрабязна разгледжаны наступныя пытанні:
– як жыццядзейнасць мікраарганізмаў прыводзіць да незваротнага пашкоджання паперы і згасання тэксту;
– выкананне тэмпературна-вільготнаснага рэжыму ў сховішчах і правілы санітарна-гігіенічнай апрацоўкі памяшканняў.
– алгарытм дзеянняў пры выяўленні ачагоў біялагічнага заражэння і сучасныя спосабы дэзінфекцыі дакументаў.
Лекцыя выклікала цікавасць у работнікаў архіва, бо Інэса Адамаўна з’яўляецца прызнаным экспертам у галіне мікалогіі і аўтарам профільных навукова-практычных рэкамендацый па абароне архіўных дакументаў. Атрыманыя веды дапамогуць супрацоўнікам НГА Беларусі больш эфектыўна забяспечваць захаванасць архіўных дакументаў.
Калектыў НГА Беларусі выказвае падзяку Інэсе Адамаўне за правядзенне лекцыі.
![]() |
| 1. Выступленне І.А.Ганчаровай |
![]() |
| 2. Выступленне І.А.Ганчаровай |
![]() |
| 3. Калектыў НГА Беларусі падчас лекцыі |
![]() |
| 4. Лекцыйны матэрыял |



