Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у 25-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць»

3 красавіка 2026 года на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў адбылася 25-я Юбілейная Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць». Гэты форум аб’яднаў вядучых спецыялістаў па гісторыі Другой сусветнай вайны з Беларусі і замежжа, стаўшы адной з цэнтральных навуковых пляцовак па пазначанай тэме ў Рэспубліцы Беларусь.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок зачытаў віншавальны адрас ад кіраўніцтва НАРБ, уручыў Падзяку НАРБ загадчыку кафедры гісторыі і сацыяльных навук А.Г.Цымбалу, а таксама перадаў у бібліятэку ўніверсітэта выданні архіва.

Таксама С.В.Кулінок выступіў мадэратарам адной з секцый канферэнцыі і прадставіў даклад на тэму «Нацысцкая прапаганда ў Беларусі: агляд гістарыяграфіі і крыніц».

 

1. Выступленне С.В.Кулінка з прывітальным словам
2. Удзельнікі канферэнцыі
3. Мадэратары секцыі С.В.Кулинок і С.Г.Лютко