Ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адзначылі Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
02.04.2026 ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся сход рабочага калектыву з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
З уступным словам перад работнікамі архіва выступіў выконваючы абавязкі дырэктара Жаўнеркевіч Рыгор Сцяпанавіч.
Рыгор Сцяпанавіч акцэнтаваў увагу на існуючых моцных роднасных, сяброўскіх і культурных сувязях паміж беларусамі і народамі Расіі, заклікаў шанаваць нашы агульныя дасягненні ва ўсіх сферах дзвюх дзяржаў, паважаць культурныя адрозненні і імкнуцца да яшчэ большага даверу, добрасуседства і дасягненняў.
Асобная ўвага была зроблена на агульных дасягненнях і праектах у галіне архіўнай справы. Рыгор Сцяпанавіч адзначыў, што дзякуючы сумеснай карпатлівай працы па зберажэнні дакументальнай памяці, беларусы і народы Расіі не толькі захоўваюць праўду аб мінулым, але і ствараюць трывалы фундамент для ўзаемаразумення будучых пакаленняў.
У заключэнні свайго выступлення Рыгор Сцяпанавіч ад сябе асабіста, і ад асобы ўсіх прысутных, пажадаў абодвум народам свету, стваральнай энергіі, дабрабыту і працвітання.
![]() |
| 1. Рыгор Сцяпанавіч падчас выступу перад калектывам. |
![]() |
| 2. Калектыў установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» |

