Аб правядзенні сходу калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў праведзены сход, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Дырэктар архіва Вянсковіч Аляксандр Браніслававіч у сваёй уступнай прамове павіншаваў калектыў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі і адзначыў, што гэта дзяржаўнае свята сімвалізуе цёплыя і брацкія сувязі паміж двума народамі. Ён таксама падкрэсліў важнасць адкрытага супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі, якія служаць прыкладам для выбудоўвання адносін паміж дзяржавамі на аснове агульных гуманістычных прынцыпаў і каштоўнасцей. У завяршэнні сходу быў прадэманстраваны фільм «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Як усё пачыналася і чаго дамагліся разам».

На фота: Працоўны калектыў НГАБ ў г.Гродна падчас сходу.