Адзіны дзень інфармавання ў БДАМЛМ
![]() |
31 сакавіка 2026 г. у межах адзінага дня інфармавання насельніцтва перад работнікамі БДАМЛМ выступіў Сяргей Барысавіч Каўн, старэйшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства БДУ, з дакладам «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: Ад эканомікі да сацыяльнай сферы», які раскрывае найбольш актуальныя пытанні палітыкі беларускай дзяржавы ў галіне развіцця сацыяльнай сферы. Дакладчык агучыў перад прысутнымі праблемы народанасельніцтва, у прыватнасці – скарачэння колькасці сельскіх жыхароў, адрозненняў у тэмпах росту дабрабыту розных абласцей Беларусі, забеспячэння насельніцтва жыллём, працоўнымі месцамі, даступным медыцынскім абслугоўваннем і адукацыяй. Важнай часткай даклада стала паведамленне аб далейшых перспектывах і планах беларускай дзяржавы па развіццю рэгіёнаў.
У канцы сустрэчы адбылася ажыўленая дыскусія, падчас якой работнікі БДАМЛМ задалі С.Б.Кауну пытанні, што іх асабліва цікавілі, у тым ліку аб ролі архіўнай галіны ў эфектыўным кіраванні на месцах, развіцці спорту і турызму ў сельскіх раёнах, далейшых тэндэнцыях міграцыі моладзі з вёскі ў горад.
![]() |
| 1. С.Б.Каун выступае перад работнікамі БДАМЛМ |
![]() |
| 2. Адзіны дзень інфармавання ў БДАМЛМ |


