Ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбылася перадача дакументаў асабістага паходжання Первышына Уладзіміра Мікалаевіча

25.03.2026 года адбылася перадача ва ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» дакументаў асабістага паходжання архівіста, гісторыка архітэктуры і мастацтва, рэстаўратара Первышына Уладзіміра Мікалаевіча (13.02.1958 – 03.06.2020 гг.).

Уладзіміра Мікалаевіча, пасля заканчэння гістарычнага факультэта БДУ, працаваў у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР (цяпер – НГАБ).

У 1980-х гадах У.М.Первышын працаваў у сістэме даследавання і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (Спецыяльныя навукова-рэстаўрацыйныя і праектныя майстэрні Міністэрства культуры БССР, Беларускі рэстаўрацыйны праектны інстытут, ААТ Белрэстаўрацыя. Праектны філіял). Браў удзел у дзейнасці працоўнай групы па стварэнні музея гісторыі горада Мінска.

Уладзімір Мікалаевіч з’яўляецца аўтарам шматлікіх гістарычных даследаванняў па помніках гісторыі культуры Беларусі, якія паслужылі навуковай асновай для распрацоўкі праектаў рэгенерацыі гістарычных цэнтраў гарадоў Беларусі, а таксама цэлага шэрагу ўнікальных помнікаў архітэктуры, у тым ліку «старога» замка ў г.Гродна, палацава-паркавага комплексу Радзівілаў у Нясвіжы, гатычнага Гайцюнішках (Гродзенская вобласць) і інш.

Дакументы перадаў сын, Пяршышын Антон Уладзіміравіч.

Перадача дакументаў асабістага паходжання была праведзена пад кіраўніцтвам выконваючага абавязкі дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» Жаўняркевіча Рыгора Сцяпанавіча.

Антон Уладзіміравіч ад імя ўсёй сям’і, і сябе асабіста, падзякаваў работнікам архіва за ўдзел у аказанні дапамогі па захаванні для нашчадкаў дакументаў асабістага фонду Первышына Уладзіміра Мікалаевіча.

 

1. Р.С.Жаўняркевічам знаемiцца з дакументамі асабістага паходжання Пярвышына Уладзіміра Мікалаевіча.
2. Працэс падпісання дамовы дарэння А.У.Першашыным і Р.С.Жаўняркевічам.
3. А.В.Первышын і Р.С.Жаўняркевіч.
4. Калекцыя дакументаў В.М.Первышына.