26 сакавіка 2026 г.Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы праведзены выязны навучальны семінар для работнікаў канцэрна «Белнафтахім»
26 сакавіка 2026 г. Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы праведзены выязны навучальны семінар для работнікаў канцэрна «Белнафтахім» на тэму: «Парадак арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Электронны дакументаабарот. Практычныя падыходы да аптымізацыі дакументаабароту і дакументаўтварэння ў арганізацыях».
У працы семінара, арганізаванага ў супрацоўніцтве з упраўленнем арганізацыйна-інфармацыйнай работы і кантролю канцэрна «Белнафтахім», у якасці слухачоў прынялі ўдзел работнікі справаводчых і архіўных службаў цэнтральнага апарата канцэрна, а такскама прадпрыемстваў і падраздзяленняў, якія ўваходзяць у яго склад. Спікерамі ад БелНДІДАС выступілі дырэктар інстытута канд. гіст. навук, дацэнт А.Я.Рыбакоў, загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства канд. гіст. навук К.П.Дзярновіч.
На семінары былі разгледжаны тры асноўныя тэматычныя блокі пытанняў.
У рамках тэмы «Парадак арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб; важнасці правільнай класіфікацыі лістоў (з’яўляюцца яны зваротамі ці не); арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (тэрміны разгляду зваротаў, іх перанакіраванне па кампетэнцыі, пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці); асаблівасцям разгляду асобных відаў зваротаў; адказнасці за парушэнне заканадаўства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
У рамках тэмы «Электронны дакументаабарот і арганізацыя захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў» былі разгледжаны пытанні нарматыўна-прававой і метадычнай базы ў сферы электроннага дакументаабароту і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў; арганізацыі электроннага дакументаабароту; фарміравання электронных і гібрыдных спраў, экспертызы каштоўнасці і тэрмінаў захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў; перадачы электронных і гібрыдных спраў у архіў арганізацыі і парадак іх захоўвання ў інфармацыйнай сістэме архіва арганізацыі; перадачы дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы.
У рамках тэмы «Практычныя падыходы да аптымізацыі дакументаабароту і дакументаўтварэння ў арганізацыях» былі разгледжаны пытанні метадычнага забеспячэння аптымізацыі працэсаў дакументаўтварэння і дакументаабароту, асноўныя напрамкі, спосабы і метады аптымізацыі справаводчых працэсаў.
Удзельнікі семінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэсліўшы важнасць і актуальнасць разгледжаных на семінары пытанняў, выказалі падзяку лектарам і арганізатарам.
Правядзенне семінараў і іншых навучальных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца БелНДІДАС у рамках выканання даручэнняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па растлумачэнні норм заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, будзе прадоўжана.
На фота: Агульная фатаграфія ўдзельнікаў семінара ў канцэрне «Белнафтахім»
![]() |
