Калектыў дзяржаўнага архіва г.Жлобіна— на Дошцы пашаны

Вынікі работы органаў юстыцыі Гомельскай вобласці за 2025 год азнаменаваліся важнай падзеяй для архіўнай службы рэгіёну. За высокія паказчыкі ў прафесійнай дзейнасці і значны ўклад у захаванне гістарычна-дакументальнай спадчыны калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» занесены на Дошку пашаны галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

У ходзе ўрачыстай цырымоніі ганаровую ўзнагароду калектыву ўручыў начальнік галоўнага кіравання юстыцыі Арцём Сяргеевіч Камалыеў. Звяртаючыся да прысутным, Арцём Сяргеевіч адзначыў прафесіяналізм супрацоўнікаў архіва і іх адданасць справы, падкрэсліўшы асобую значнасць архіўнай службы ў забеспячэнні праў грамадзян і абароне гістарычнай праўды.

Занясенне на Дошку пашаны — гэта вынік зладжанай работы кожнага спецыяліста. Гэта прызнанне заслуг калектыву ў 2025 годзе і магутны стымул не збаўляць тэмпы і ў 2026 годзе, які праходзіць пад знакам 81-й гадавіны Вялікай Перамогі».

Высокая адзнака з боку кіраўніцтва пацвярджае: архіў сёння — гэта не проста сховішча дакументаў, а сучасны інфармацыйны цэнтр.

 

1. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»
2. Урачысты момант: уручэнне пасведчання аб занясенні на Дошку пашаны дырэктару дзяржархіва г.Жлобіна Г.А.Дударавай. Узнагароду ўручае начальнік галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама А.С.Камалыеў
3. Пасведчанне аб занясенні калектыву дзяржархіва г.Жлобіна на Дошку пашаны галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама