Урачысты сход калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

13 сакавіка 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся ўрачысты сход калектыву архіва, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яго адкрыў дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк, які павіншаваў калег са святам, а таксама распавёў пра тое, якія архіўныя матэрыялы па гісторыі канстытуцыйнага будаўніцтва Беларусі захоўваюцца ў архіве.

Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў перад калектывам з інфармацыйным паведамленнем і прэзентацыяй на тэму «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», а таксама распавёў пра тое, якія выставачныя праекты арганізаваны НАРБ для інфармацыйнага суправаджэння гэтага свята.

 

1. Выступленне дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка
2. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка
3. Калектыў НАРБ на ўрачыстым сходзе