Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальную выставу «Канстытуцыя – аснова прававой сістэмы»

13 сакавіка 2026 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава «Канстытуцыя – аснова прававой сістэмы», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – дзяржаўнае свята, якое мае сваю гісторыю. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта Асноўны Закон краіны, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Наша краіна жыве па абноўленым Асноўным Законе, за які большасць нашых грамадзян прагаласавала на рэферэндуме 27 лютага 2022 года, пацвердзіўшы тым самым згуртаванасць і адзінства беларускага народа, заклаўшы асновы для будучага паступальнага развіцця і росквіту нашай дзяржавы.

НАРБ прадставіў на выставе копіі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь розных гадоў; Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 года «Аб парадку ўступлення ў сілу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»; пратаколы пасяджэнняў рабочай групы Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР; пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму ў Рэспубліцы Беларусь і мерах па яго забеспячэнні»; пратаколы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, і іншыя дакументы.

Аглядную экскурсію па выставе для супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь правёў вядучы навуковы супрацоўнік НАРБ, к.г.н. В.Г.Мазец. Напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з выставай таксама азнаёміліся вайскоўцы Полацкага пагранічнага атрада.

 

1. Афіша выставы
2. Дакументальны выставачны праект «Канстытуцыя – аснова прававой сістэмы» прадстаўлены ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
3. Выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
4. Архіўныя дакументы на выставе
5. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай
6. Вайскоўцы Полацкага пагранічнага атрада знаёмяцца з выставай