Карэспандэнты «Сталічнага тэлебачання» наведалі Дзяржархіў Віцебскай вобласці

Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці – скарбніца інфармацыі. Сёння тут захоўваецца больш за 1 мільён 400 тысяч архіўных спраў, сярод якіх і дакументы асабліва каштоўныя. Такіх звыш 11 тысяч. Акрамя пратаколаў, распараджэнняў вышэйстаячых арганізацый рэгіёна, у папках можна знайсці асабістыя ўспаміны вядомых краязнаўцаў і мастакоў Віцебска. Гэтыя фонды запатрабаваны асабліва.

Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці трэці год паўторна з’яўляецца найлепшым у краіне, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.

Спецыялісты выкарыстоўваюць розныя спосабы, каб не страціць гэтую памяць. Штогод пераводзяць у лічбавы фармат да тысячы дакументаў. Усё робіцца дзеля таго, каб чытач атрымаў доступ да патрэбнай інфармацыі.

Праграма Навіны «24 гадзіны» на СТВ

На фота: Фрагменты праграмы Навіны «24 гадзіны» на СТВ: Захоўваюць звыш 1 млн 400 тыс архіўных спраў! Наведалі Дзяржархіў Віцебскай вобласці