Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Дня жанчын, у Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці

6 сакавіка 2026 года ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня жанчын. Мужчынская частка калектыву ад усёй душы павіншавала жанчын-калег з надыходзячым святам. У адрас прыгожай паловы калектыву прагучалі самыя цёплыя словы і пажаданні здароўя, дабрабыту і вясновага настрою. Кульмінацыяй свята стала арыгінальнае відэавіншаванне, падрыхтаванае мужчынамі для выдатных дам.

На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас святкавання Дня жанчын