Аб правядзенні ўрачыстага сходу ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна напярэдадні Дня жанчын
6 сакавіка 2026 года, напярэдадні Дня жанчын, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбыўся ўрачысты сход. Дырэктар архіва Вянсковіч Аляксандр Браніслававіч у сваім выступленні пажадаў калегам-жанчынам святочнага настрою, моцнага здароўя, дабрабыту, радасці і вялікіх поспехаў у прафесійнай дзейнасці. З віншавальнымі словамі далучылася Залатарова Наталля Мікалаеўна, старшыня прафсаюза архіва. Усім жанчынам былі паднесеныя падарункі. У завяршэнні сходу былі падведзены вынікі фотаконкурсу «Зазірніце ў матчыны вочы». Дадзенае мерапрыемства было арганізавана ў рамках Года беларускай жанчыны і было праведзена сярод супрацоўнікаў архіва.
На фота: Працоўны калектыў НГАБ ў г.Гродна падчас урачыстага сходу.
![]() |
![]() |
![]() |


