Стэндавая выстава «Гісторыя тэатра ў дакументах», прысвечаная 90-годдзю стварэння калгасна-саўгаснага тэатру ў горадзе Полацку
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» арганізавана стэндавая выстава «Гісторыя тэатра ў дакументах», прысвечаная 90-годдзю стварэння калгасна-саўгаснага тэатра ў горадзе Полацку.
Экспазіцыя, якая налічвае 27 архіўных дакументаў і газетных аб’яў, дорыць магчымасць дакрануцца да жывой гісторыі, якая ахоплівае перыяд станаўлення тэатральнага мастацтва ў Полацку – з 1921 па 1938 гады.
Кожная адзінка захоўвання – гэта не проста старадаўняя папера, а застылы ў часе след, сведка эпохі, які захоўвае ў сабе эмоцыі, ідэі і творчы пошук тых, хто стаяў ля вытокаў полацкага тэатра.
![]() |
