Архіўны дух і вайсковая выпраўка: як у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі павіншавалі мужчын з Днём абаронцаў Айчыны
Святочная раніца 23 лютага ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі пачалася з яркага сюрпрызу. З самай раніцы ў фае першага паверха панавала атмасфера ўрачыстасці і радасці: жаночая палова калектыву падрыхтавала для сваіх калег-мужчын незвычайную сустрэчу.
Кожнага мужчыну сустракалі ўсмешкамі і добрымі пажаданнямі. Апроч традыцыйных цёплых слоў, мужчынам уручалі смачныя наборы для падтрымання баявога духу, а таксама жартоўныя, але па-армейску строгія павесткі, якія прадпісвалі неадкладна з’явіцца на святочныя мерапрыемствы. А каб сагрэцца ў лютаўскую раніцу, кожнаму прапаноўвалі гарачую салодкую гарбату з пачастункамі. Такі крэатыўны падыход з першых хвілін задаў выдатны настрой на ўвесь працоўны дзень.
![]() |
| 1. Уручэнне салодкіх падарункаў |
![]() |
| 2. Уручэнне святочнай павесткі |
![]() |
| 3. Уручэнне святочнай павесткі |
![]() |
| 4. Пачастунак салодкай гарбатай |
![]() |
| 5. Уручэнне салодкіх падарункаў і святочнай павесткі |
![]() |
| 6. Уручэнне салодкіх падарункаў і святочнай павесткі |
![]() |
| 7. Уручэнне салодкіх падарункаў і святочнай павесткі |
![]() |
| 8. Уручэнне салодкіх падарункаў і святочнай павесткі |
![]() |
| 9. Уручэнне салодкіх падарункаў і святочнай павесткі |
![]() |
| 10. Уручэнне салодкіх падарункаў і святочнай павесткі |
![]() |
| 11. Уручэнне салодкіх падарункаў і святочнай павесткі |
Урачыстая частка працягнулася ў канферэнц-зале. Афіцыйныя віншаванні намесніка дырэктара архіва Наталіі Булойчык змяніліся кранальнай і душэўнай праграмай.
![]() |
| 12. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык віншуе калег са святам |
![]() |
| 13. Калектыў НГА Беларусі |
Галоўнай падзеяй стала прэзентацыя «Нашы абаронцы». Асаблівасцю паказу стала выкарыстанне архіўных, у самым прамым сэнсе слова, кадраў – дзіцячых фатаграфій супрацоўнікаў архіва. Гледачы з захапленнем і добрым смехам пазнавалі ў маленькіх хлопчыках на чорна-белых і каляровых здымках сваіх сённяшніх калег.Кожнае фота суправаджалася спецыяльна падрыхтаванымі вершамі, якія падкрэслівалі ўнікальныя рысы характару і прафесійныя таленты кожнага віноўніка ўрачыстасці.
![]() |
| 14. Уручэнне памятных фатаграфій удзельнікам прэзентацыі |
![]() |
| 15. Уручэнне памятных фатаграфій удзельнікам прэзентацыі |
![]() |
| 16. Уручэнне памятных фатаграфій удзельнікам прэзентацыі |
Не абышлося і без праверкі на трапнасць. Праграму працягнуў спаборніцкі блок – кіданне шарыкаў у кошык. Нягледзячы на ўяўную прастату, спаборніцтва выклікала сур’ёзны азарт. Мужчыны прадэманстравалі выдатную каардынацыю і волю да перамогі.
Па выніках турніру былі вызначаны самыя трапныя стралкі, якія занялі тры прызавыя месцы. Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды і апладысменты калег.
![]() |
| 17. Удзельнік турніру на трапнасць |
![]() |
| 18. Удзельнік турніру на трапнасць |
![]() |
| 19. Пераможцы турніру |
![]() |
| 20. Нашы абаронцы |
Мы ганарымся нашымі абаронцамі і жадаем ім моцнага здароўя, шчасця, упэўненасці ў сваіх сілах, аптымізму і мірнага неба!



















