23 лютага 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

У гэты святочны дзень жанчыны-супрацоўніцы архіва пажадалі моцнай палове калектыву заўсёды быць у форме, захоўваць баявы дух і перамагаць у любых абставінах, пераадольваць любыя цяжкасці. Прафсаюз архіва таксама выступіў з віншаваннямі, пажадаўшы моцнага здароўя, добрага настрою, светлых думак і мірнага неба над галавой. У завяршэнні віншавальных слоў калегам-мужчынам былі ўручаны падарункі і для ўсяго калектыву прадэманстраваны фільм «Воін – гэта прызванне».

На фота: Калектыў падчас урачыстага сходу.