Ірына Русаковіч прыняла ўдзел у Адзіным дні інфармавання ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску»
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме – «Абарончая моц Беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах». У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Ленінскай раённай арганізацыі г.Бабруйска Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Ірына Аляксандраўна Русаковіч. Ірына Аляксандраўна выступіла перад калектывам, асвятліўшы ключавыя аспекты заяўленай тэмы, падкрэсліўшы важнасць адзінства грамадства і пераемнасці пакаленняў у справе абароны Айчыны.
Акрамя таго, Ірына Аляксандраўна падрабязна расказала пра асноўныя напрамкі работы Ленінскай раённай арганізацыі г.Бабруйска Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», праекты і планы на будучыню, якія рэалізуюцца.
![]() |
| 1. Старшыня Ленінскай раённай арганізацыі г.Бабруйска Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Ірына Аляксандраўна Русаковіч. |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-4. Калектыў архіва падчас правядзення Адзінага дня інфармавання |



