У гонар Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі», адбыўся ўрачысты сход калектыву
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. №157, 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. З мэтай ушанаваць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» адбыўся ўрачысты сход калектыву.
З уступным словам перад калектывам выступіў выконваючы абавязкі дырэктара Жаўнеркевіч Рыгор Сцяпанавіч. У сваім выступленні, Рыгор Сцяпанавіч коратка нагадаў калектыву аб падзеях 1979-1989 гг., асобна спыніўшыся на ўдзеле ў іх беларусаў. Рыгор Сцяпанавіч акцэнтаваў увагу прысутных на ўсіх жахах той вайны, заклікаў не здраджваць забыццю ўсіх пацярпелых, або загінуўшых воінаў, і з павагай ставіцца да ўдзельнікаў тых драматычных падзей.
Асобнай часткай урачыстага мерапрыемства стала выступленне ўдзельніка баявых дзеянняў, загадчыка гаспадаркай установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» Чыкілеўскага Барыса Барысавіча. У сваім выступленні перад калектывам Барыс Барысавіч падзяліўся кранальнымі ўспамінамі тых гадоў, і падзякаваў усім прысутным за захаванне памяці аб тых падзеях.
Напрыканцы ўрачыстасці Барысу Барысавічу былі ўручаны памятныя падарункі.
![]() |
| 1. Рыгор Сцяпанавіч і Барыс Барысавіч падчас выступу перад калектывам |
![]() |
| 2. Уручэнне Барысу Барысавічу памятных падарункаў |

