AI-HISTORY: АЖЫЎШЫЯ МАЛЮНКІ ПАРТЫЗАН
У рамках работы па ўкараненні сучасных лічбавых тэхналогій у архіўную сферу Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны відэаролік з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту.
У аснове відэароліка малюнкі, прысвечаныя тэме партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўленыя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. З дапамогай інструментаў штучнага інтэлекту статычныя выявы былі мастацка «ажыўлены», што дазволіла надаць ім дынаміку і стварыць эфект візуальнай прысутнасці гістарычных вобразаў.
Праект «AI-HISTORY: Ажыўшыя малюнкі партызан» накіраваны на папулярызацыю архіўных дакументаў, захаванне гістарычнай памяці і прыцягненне ўвагі маладзёжнай аўдыторыі да гісторыі Беларусі праз сучасныя формы візуальнага апавядання.
Падрыхтаваны відэаролік размешчаны на афіцыйным канале Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
![]() |
