Аб правядзенні семінара ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
28 студзеня 2026 г. у рамках мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях аптымізацыі дакументаабароту ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар «Аб удасканаленні справаводства і архіўнага захоўвання дакументаў» з удзелам кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Міністэрства і работнікаў, адказных за арганізацыю і вядзенне справаводства.
У рабоце семінара прынялі ўдзел дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў і загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнка.
Семінар адкрыла начальнік упраўлення кантролю, справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння міністэрства Т.Г.Гладкая, якая вызначыла мэты і задачы семінара, падкрэсліла важнасць выканання мерапрыемстваў па аптымізацыі дакументаабароту з улікам патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2025 г. №11 «Аб удасканаленні функцыянавання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны».
А.Я.Рыбакоў выступіў з дакладам-прэзентацыяй на тэму «Практычныя падыходы да аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументаабароту», у якім раскрыў асноўныя напрамкі аптымізацыі дакументаўтварэння, спосабы і метады скарачэння аб’ёму дакументаабароту ў сучасных умовах з улікам галіновай спецыфікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Т.А.Шаўчэнка ў сваім выступленні спынілася на практычных пытаннях арганізацыі справаводства і архіўнага захоўвання дакументаў. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням падрыхтоўкі і перадачы на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы электронных дакументаў.
Падчас мерапрыемства прадстаўнікі архіўнай галіны звярнулі асаблівую ўвагу на тое, што дасягненне мэт дэбюракратызацыі дзейнасці дзяржаўнага апарату, у тым ліку аптымізацыя дакументаўтварэння і дакументаабароту, магчыма толькі пры ўмове аб’яднання намаганняў усіх структурных падраздзяленняў міністэрства.
Па заканчэнні семінара А.Я.Рыбакоў і Т.А.Шаўчэнка адказалі на практычныя пытанні ўдзельнікаў.
Рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на выкананне даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па аптымізацыі дакументаўтварэння і дакументаабароту, удасканаленне справаводства і архіўнага захоўвання дакументаў, будзе прадоўжана.
![]() |
| 1. А.Я.Рыбакоў выступае з дакладам-прэзентацыяй |
![]() |
| 2. Т.А.Шаўчэнка тлумачыць базавыя патрабаванні заканадаўства па падрыхтоўцы дакументаў да перадачы ў дзяржаўны архіў |
![]() |
| 3. Удзельнікі семінара падчас занятку |


