Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» прадстаўляе віртуальную выставу «Жыццёвы шлях Халецкага Васілія Пятровіча»
10.06.2026 года выконваецца 105 гадоў з дня нараджэння Халецкага Васілія Пятровіча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і педагагічнай працы, кавалера ордэнаў «Аляксандра Неўскага» і «Працоўнага Чырвонага Сцяга», персанальнага пенсіянера рэспубліканскага значэння. Да гэтае даты занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне падрыхтаваў віртуальную выставу «Жыццёвы шлях Халецкага Васілія Пятровіча».
Дакументальная спадчына Халецкага Васілія Пятровіча – гэта пасведчанне яго жыцця. Дзякуючы яму сучаснікі атрымліваюць магчымасць больш даведацца аб гераічным мінулым нашага земляка.
Сярод дакументаў выставы «Жыццёвы шлях Халецкага Васілія Пятровіча» – аўтабіяграфія, асабістыя дакументы, аўтабіяграфічная аповесць у двух частках, дакументы аб узнагароджанні за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне і за працоўную дзейнасць, успаміны, граматы, запрашэнні, віншаванні да юбілейных дат, фатаграфіі.
![]() |
