Удзел кіраўнікоў архіўных устаноў у круглым стале, прысвечаным 105-годдзю з дня заснавання выдавецтва «Беларусь»

27 студзеня 2026 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусь (далей – НББ) адбыўся круглы стол «105 гадоў выдавецтву «Беларусь»: ад культурнай спадчыны да стратэгіі кнігавыдання будучыні».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік Міністра інфармацыі Д.У.Язерскі, які зачытаў віншавальны адрас і ўзнагародзіў работнікаў выдавецтва «Беларусь». Генеральны дырэктар НББ В.Ф.Гігін расказаў аб шматгадовым плённым узаемадзеянні бібліятэкі і выдавецтва «Беларусь».

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок распавёў аб сумесных праектах архіва і выдавецтва «Беларусь» за 2024 – 2025 гг., а таксама ўручыў Ганаровую грамату НАРБ калектыву выдавецтва за актыўную працу па папулярызацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар распавёў аб выкарыстанні дакументаў архіва ў выдавецкіх праектах па гісторыі і культуры Беларусі.

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка
выступіла з расповедам пра дакументы выдавецтва «Беларусь» у фондах архіва і пра сумесныя праекты, якія рэалізуюцца. А таксама ўручыла віншавальны адрас галоўнаму рэдактару А.М.Карлюкевічу.

 

1. Афіша круглага стала, прысвечанага 105-годдзю з дня заснавання выдавецтва «Беларусь»
2. Удзельнікі круглага стала
3. Удзельнікі круглага стала
4. Выступленне А.А.Макаранкі