Падвядзенне вынікаў працы за 2025 год у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці
![]() |
19 студзеня 2026 года ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адбыўся сход па падвядзенні вынікаў дзейнасці ўстановы за 2025 год і задачах на 2026 год. На мерапрыемстве прысутнічалі: дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінаў Алег Леанідавіч (у фармаце відэаканферэнцыі), першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Быкава Марына Фёдараўна, намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў Пашкевіч Аксана Васільеўна.
У дакладзе дырэктара архіва Караля Аляксандра Мікалаевіча былі прааналізаваны вынікі дзейнасці ўстановы за справаздачны перыяд, вызначаны асноўныя задачы на 2026 год.
Так сама выступіла намеснік дырэктара архіва Буевіч Таццяна Уладзіміраўна з паведамленнем «Аб выкананні архівам асноўных палажэнняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 г. №316 «Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў», накіраваных на святкаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» за 2024 – 2025 гг.
Кіраўніцтвам архіўнай галіной была дадзена станоўчая ацэнка рабоце ўстановы.
За цеснае ўзаемадзеянне і дзелавое супрацоўніцтва з членамі следчай групы пракуратуры Віцебскай вобласці пры расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд галоўны захавальнік фондаў архіва Карпекін Канстанцін Рыгоравіч быў узнагароджаны Падзякай Пракуратуры Віцебскай вобласці.
![]() |
| 2. У зале падчас сходу |
![]() |
| 3. Праходзіць узнагароджанне галоўнага захавальніка фондаў архіва Карпекіна Канстанціна Рыгоравіча Падзякай Пракурора Віцебскай вобласці (злева направа: Быкава Марына Фёдараўна, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, Карпекін Канстанцін Рыгоравіч, галоўны захавальнік фондаў архіва, Кароль Аляксандр Мікалаеў). |


