У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі работы за 2025 год

20 студзеня 2025 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылося пашыранае пасяджэнне дырэкцыі па выніках работы за 2025 год і планах на 2026 год.

З падрабязным дакладам выступіў дырэктар НАРБ А.К..Дземянюк. Ён падвёў вынікі працы архіва па ўсіх асноўных напрамках дзейнасці: камплектаванне, ўлік, забеспячэнне захаванасці, удасканаленне НСА, выкарыстанне, аблічбоўка, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і забеспячэнне кібербяспекі, праца з кадрамі і ідэалагічная праца. Андрэй Канстанцінавіч падзякаваў калектыву архіва за выкананне і перавыкананне ўсіх асноўных паказчыкаў у рабоце, даў рэкамендацыі і паставіў задачы на 2026 год. Асабліва дырэктар НАРБ адзначыў прыярытэтныя тэмы ў рамках культурна-асветніцкай работы архіва: Год беларускай жанчыны, 40-годдзе трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, 85-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падкрэсліў неабходнасць арганізацыі работы па планаванні мерапрыемстваў да 100-годдзя архіва ў 2027 годзе.

Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Лядоўская станоўча ацаніла праведзеную архівістамі НАРБ працу на працягу 2025 года і падзякавала ім за працу. Яна спынілася і на праблемных пытаннях, а таксама вызначыла асноўныя напрамкі ў рабоце на 2026 год.

Па выніках пашыранай дырэкцыі прынята рашэнне прызнаць працу НАРБ за 2025 год здавальняючай, пастаўленыя прыярытэтныя задачы на 2026 год.

У заключнай частцы дырэкцыі адбылося ўзнагароджанне работнікаў архіва. Падзякай Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны загадчык сектара інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій Д.В.Грыцавец і загадчык сектара тэхнічнага афармлення спраў Т.А.Баранава. Ганаровымі граматамі НАРБ ўзнагароджаны Калабаева У.А., Карась І.А. і Гіцкая Т.А.

Падзякамі НАРБ адзначаны: Аўдзеева В.М., Баубыр Ю.І., Бокша Г.І., Жук М.У., Лукомская А.П., Лук’янцава Т.Ю., Моняк В.С., Савачкіна І.П., Стараверава Н.Ю., Сігневіч Л.М., Смаль У.Н., Трасцянка І.А., Трубіла М.Л.

У заканчэнні мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё Дошкі гонару, на якой прадстаўлены лепшыя работнікі НАРБ па выніках працы ў 2025 годзе: Ісайчук Н.В., Раманенкава Р.В., Селяменеў В.Д., Сівец С.А., Чартовіч Н.А., Юркевіч В.Ю.

 

1. Выступленне дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка
2. Калектыў НАРБ на пашыраным пасяджэнні дырэкцыі
3. Выступленне першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве В.А.Лядоўскай
4. Узнагароджанне Т.А.Баранавай
5. Узнагароджанне Д.В.Грыцаўца
6. Узнагароджанне І.А.Карась
7. Узнагароджанне У.А.Калабаевай
8. Урачыстае адкрыццё Дошкі гонару НАРБ