20 студзеня 2026 г. у Беларускім цэнтры цыфравізацыі архіўнай дзейнасці адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны падвядзенню вынікаў работы за 2025 год і вызначэнне планаў работы на 2026 год
![]() |
20 студзеня 2026 года ў Беларускім цэнтры цыфравізацыі архіўнай дзейнасці адбыўся сход па падвядзенні вынікаў дзейнасці ўстановы за 2025 год. На мерапрыемстве прысутнічала першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Аляксандраўна Лядоўская.
Дырэктар Цэнтра Дзяніс Валянцінавіч Шаброў прадставіў вынікі дзейнасці ўстановы за справаздачны перыяд у форме даклада, які суправаджаўся медыяпрэзентацыяй асноўных колькасных і якасных паказчыкаў дзейнасці Цэнтра. Дзяніс Валянцінавіч падзякаваў членам працоўнага калектыву за паспяховае выкананне задач, ускладзеных на Цэнтр у справаздачным годзе. Падчас сходаў прысутныя абмеркавалі вынікі праведзенай працы, а таксама вызначылі прыярытэтныя задачы на 2026 год.
Падводзячы вынікі справаздачнага даклада, В.А.Лядоўская дала станоўчую ацэнку рабоце Цэнтра ў 2025 годзе, расказала коратка аб задачах, якія трэба будзе вырашыць архіўнай галіне і Цэнтру ў 2026 годзе, і выказала ўпэўненасць у плённай рабоце калектыву ў гэтым годзе.
Для Цэнтра мінулы год стаў першым годам працы, у якім працы Цэнтра з навуковай вобласці перайшлі ў практычную плоскасць, з чым калектыў, у цэлым, паспяхова зладзіўся. Гэта закранула і суправаджэнне інфармацыйных сістэм і інтэрнэт-рэсурсаў галіны, і вырашэнне праблем іх атэстацыі з пункту гледжання кібербяспекі.
Асаблівую падзяку Дэпартамента заслужыў аддзел аўтаматызацыі архіўных тэхналогій, які аператыўна выканаў пазапланавыя дапрацоўкі праграмнага забеспячэння АІС Архіў у частцы статыстычнага ўліку асабліва каштоўных дакументаў.
Як пажаданне на будучыню – больш актыўна развіваць пазабюджэтную дзейнасць, што пашырыць магчымасці матэрыяльнага заахвочвання работнікаў.
Затым Д.В.Шаброў ажыццявіў узнагароджанне работнікаў, якія найбольш вызначыліся ў 2025 годзе.
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Падзякі кіраўніка Цэнтра ўдастоіліся:
– намеснік загадчыка аддзела інфармацыйнага развіцця Р.В.Апаровіч (адсутнічаў на сходзе, бо выконваў адказнае даручэнне Дэпартамента);
– намеснік загадчыка аддзела аўтаматызацыі ар’іўных тэхналогій А.К.Чаркасава.
За добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм Ганаровымі граматамі Цэнтра ўзнагароджаны:
– памочнік кіраўніка Цэнтра А.В.Хвалеўка;
– спецыяліст 2-ой кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела інфармацыйнага развіцця Л.А.Корсакава.
На гэтым сход завяршыў сваю працу.
![]() |
| 1. Калектыў Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці |
![]() |
| 2. Прэзідыум збору |
![]() |
| 3. Справаздачны даклад дырэктара Цэнтра Д.В.Шаброва |
![]() |
| 4. Выступленне першага намесніка дырэктара Дэпаратмента па архівах і справаводству В.А.Лядоўскай |
![]() |
| 5. Калектыў Цэнтра |
![]() |
| 6. Выступленне першага намесніка дырэктара Дэпаратмента па архівах і справаводству В.А.Лядоўскай |
![]() |
| 7. Уручэнне Ганаровай граматы А.У.Хвалеўка |
![]() |
| 8. Уручэнне Ганаровай граматы Л.А.Корсакавай |
![]() |
| 9. Аб’ява і ўручэнне сертыфіката Падзякі А.К.Чаркасавай |









