Удзел БДАМЛМ у прэзентацыі выставы «Замест тысячы слоў»
15 студзеня 2026 годзе работнікі Беларусскага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Замест тысячы слоў», прымеркаванай да 95-гадовага юбілею Наталлі Мікалаеўне Паплаўскай і да 95-годдзя з дня нараджэння Георгія Георгіевіча Паплаўскага. Выстава арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і дачкой мастакоў Кацярынай Георгіеўнай Паплаўскай.
Народны мастак Беларусі Г.Г.Паплаўскі – уладальнік дзясяткаў сусветных і дзяржаўных узнагарод, яркі мастак-»шасцідзесятнік», адзін з першых аўтараў «суровага стылю», кніжны графік, аўтар, які аб’ехаў паўсвету і стварыў серыі работ аб сваіх падарожжах. Г.Г.Паплаўскі раскрываў мноства тэм. Адной з галоўных была тэма Вялікай Айчыннай вайны, шэраг работ былі прысвечаны космасу, беларускай гісторыі, сучаснасці, Чарнобыльскай катастрофе і інш.
Н.М.Паплаўская – мастак, графік, ілюстратар, суаўтар, муза і калега Георгія Георгіевіча, узнагароджана дыпломам і медалём Францыска Скарыны. Кніжная і станковая творчасць Наталлі Паплаўскай прысвечана фальклору, арыгінальнай культуры і прыродзе Беларусі, увасоблена ў казачна-паэтычнай інтэрпрэтацыі народнага побыту, аб’яднана тонкім пачуццём стылю.
У экспазіцыі «Замест тысячы слоў» прадстаўлены цыклы і асобныя станковыя работы прадстаўнікоў дынастыі выдатных мастакоў.
Падчас сустрэчы загадчыка аддзела работы архіваў арганізацый і фарміравання НАФ М.І.Пышынскай з К.Г.Паплаўскай была дасягнута дамоўленасць аб далейшым папаўненні Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспіблікі Беларусь дакументамі яе бацькоў.
![]() |
| 1. Работнікі БДАМЛМ з К.Г.Паплаўскай на прэзентацыі выставы «Замест тысячы слоў» |
![]() |
| 2. Работнікі БДАМЛМ на выставе «Замест тысячы слоў» |
![]() |
| 3. На прэзентацыі выставы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі |
![]() |
| 4. Падчас выступлення К.Г.Паплаўскай |



