У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбыўся Адзіны дзень інфармавання
15 студзеня 2026 г. у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – НББ) прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь». Перад калектывамі бібліятэкі і работнікамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выступіў Генеральны дырэктар НББ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэлегат другога пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу, к.г.н., дацэнт В.Ф.Гігін.
Ён расказаў аб асноўных дасягненнях Рэспублікі Беларусь за перыяд 2021 – 2025 гг., а таксама падрабязна спыніўся на Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі на 2026 – 2030 гг. Лектар падрабязна спыніўся на планах па развіцці культурна-турыстычнай і навуковай сферы і пазначыў асноўныя прыярытэты развіцця Рэспублікі Беларусь у маючай адбыцца пяцігодцы.
![]() |
| 1. Калектывы НББ і НАРБ на Адзіным дні інфармавання |
![]() |
| 2. Калектывы НББ і НАРБ на Адзіным дні інфармавання |
![]() |
| 3. Выступленне В.Ф.Гігіна |


