Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб прысваенні вуліцы г.п.Брагіна імя ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Ш.У.Чалідзэ
Шалва Уладзіміравіч Чалідзэ – камандзір 111-га палка 55-й стралковай дывізіі, батальёны якога фарсіравалі раку Брагінку і 23 лістапада 1943 г. вызвалілі Брагін. Чалідзэ асабіста знаходзіўся на самых адказных участках, праяўляў мужнасць і смеласць. Неаднаразова быў паранены. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш.
У Рэчыцкім дзяржархіве захоўваецца рашэнне Брагінскага пасвыканкама ад 21 лістапада 1968 г. (Ф. 187. Воп. 1. Спр. 127. Арк. 48адв). У адпаведнасці з ім, напярэдадні 25-й гадавіны вызвалення Брагіншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Брагіне былая вуліца 2-я Пяцігодка была пераіменавана ў гонар Ш.У.Чалідзэ.
![]() |
| 1. Шалва Уладзіміравіч Чалідзэ |
![]() |
| 2. ЗДАРэч. Ф.187. Воп.1. Спр.127. Арк.48адв |

