Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» выйшлі на барацьбу са стыхіяй

9 студзеня 2026 г. калектыў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці на чале з дырэктарам установы Юрыем Шастапалавым выйшаў на барацьбу са снежнымі заносамі.

Студзень пачатку года парадаваў навагоднім пухнатым снегам. Але капрызы зімы аказаліся нечакана шчодрымі. У сугробах і снежных заносах апынуліся вуліцы, двары, пад’язныя шляхі і тратуары горада. У прыбіранні прылеглай і дваровай тэрыторыі архіва ад снежных сугробаў з энтузіязмам выйшлі ўсе супрацоўнікі архіва. Сумесная праца спрыяла падняццю каманднага духу і добраму настрою.

На фота:
Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці на прыбіранні снегу