Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве і кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў наведалі Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр
29 снежня 2025 года ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў сумесна з дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчаром і дырэктарам Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці Д.В.Шабровым наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр».
Сустрэча з рабятамі Смалявіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра – штогадовая дабрачынная акцыя, якая стала добрай навагодняй традыцыяй для кіраўніцтва Дэпартамента і дзяржаўных архіўных устаноў. Дзецям, якія маюць патрэбу ў дапамозе з-за цяжкай жыццёвай сітуацыі, аказваецца неабходная сацыяльна-педагагічная, псіхалагічная і іншыя віды дапамогі.
Выхаванцы Цэнтра сустрэлі гасцей святочнай навагодняй праграмай. Дырэктар Дэпартамента ад усяго сэрца павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак і педагагічны калектыў Цэнтра з надыходзячымі святамі, пажадаў ім моцнага здароўя, выканання ўсіх запаветных жаданняў, цікавых адкрыццяў, радасці, каб кожны з іх адчуў чараўніцтва свята.
Прадстаўнікі Дэпартамента і рэспубліканскіх архіўных устаноў уручылі дзецям падарункі.
![]() |
| 1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар, дырэктар Беларускага цэнтра лічбавізацыі архіўнай дзейнасці Д.В.Шаброў у час наведвання Смалявіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.Смалявічы, г.Смалявічы. |
![]() |
| 2. Святочнае навагодняе прадстаўленне выхаванцаў Смалявіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.Смалявічы, 29 снежня 2025 г. |
![]() |
| 3. Святочнае навагодняе прадстаўленне выхаванцаў Смалявіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.Смалявічы, 29 снежня 2025 г. |
![]() |
| 4. Святочнае навагодняе прадстаўленне выхаванцаў Смалявіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.Смалявічы, 29 снежня 2025 г. |
![]() |
| 5. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў віншуе выхаванцаў Смалявіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з надыходзячымі навагоднімі святамі г.Смалявічы, 29 снежня 2025 г. |
![]() |
| 6. Удзельнікі навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ў Смалявіцкім сацыяльна-педагагічным цэнтры г.Смалявічы, 29 снежня 2025 г. |





