БДАМЛМ наведаў вернісаж Юрыя Іванова «Доктара навук Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»
24 снежня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава наведалі адкрыццё выставы «Дактара навук Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» фотажурналіста і дакументаліста Ю.С.Іванава, па меркаванні «Time Life» уваходзячага ў 100 выбітных фотамастакоў планеты.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.П.Лакотка.
Доктар мастацтвазнаўства, прафесар Т.Г.Мдзівані адзначыла асабісты ўклад Ю.С.Іванава ў развіццё беларускага мастацтва, накіраванага на ўмацаванне духоўнасці, патрыятызма і захаванне нацыянальнай спадчыны, і прапанавала яго кандыдатуру для вылучэння на прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
На выстаўцы прадстаўлены партрэты 25 супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі – уладальнікаў найвышэйшай вучонай ступені «доктар навук».
![]() |
| 1. А.А.Макаранка і Ю.С.Іваноў |
![]() |
| 2. Падчас выступлення А.П.Лакоткі |
![]() |
| 3. Фотагалерэя |
![]() |
| 4. Падчас урачыстага адкрыцця выставы |
![]() |
| 5. Падчас выступлення Ю.С.Іванова |




