Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»ў рэспубліканскіх дабрачынных акцыях «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»
Для супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ўжо стала добрай традыцыяй напярэдадні Новага года прымаць удзел у дабрачынных рэспубліканскіх акцыях «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы».
Сёлета архівісты наведалі дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей з рызыкай страты бацькоўскай апекі і клопату «SOS – Дзіцячая вёска Магілёў» і ветэрана працы Валерыю Фёдараўну Смольную, якой у наступным годзе споўніцца 90 гадоў.
Сустрэчы прайшлі ў атмасферы дабра і клопату аб тым, каб зрабіць іх Новы год шчаслівым, а настрой святочным.
![]() |
| 1. Сумеснае фота супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з ветэранам працы Валерыяй Фёдараўнай Смольнай. |
![]() |
| 2. Фота ўзнагарод і заахвочванняў Валерыі Фёдараўны Смольнай. |
![]() |
| 3. Сумеснае фота супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з выхаванцамі «SOS – Дзіцячая вёска Магілёў». |


