Рабочы візіт: Міністр юстыцыі Яўген Каваленка наведаў Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне
12 снежня 2025 года ў Маладзечанскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў рэспубліканскі семінар, прысвечаны пытанням ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службаў «адно акно». Штогадовы форум, які арганізуецца Міністэрствам юстыцыі, сабраў прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама спецыялістаў службаў «адно акно» з усёй краіны. У рамках рабочага візіту ў Маладзечна Міністр юстыцыі Яўген Каваленка азнаёміўся з дзейнасцю падведамных арганізацый і ўстаноў. Ён наведаў службу «адно акно», аддзел ЗАГС Маладзечанскага райвыканкама, натарыяльную кантору, юрыдычную кансультацыю і аддзел прымусовага выканання. Заключным пунктам праграмы стала наведванне Занальнага дзяржаўнага архіва ў Маладзечне. Разам з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Тамарай Праскавай і старшынёй райвыканкама Паўлам Губко Міністр юстыцыі падрабязна азнаёміўся з дзейнасцю ўстановы. Былі абмеркаваны ключавыя напрамкі развіцця: запоўненасць плошчаў і рацыянальнае выкарыстанне фондасховішчаў, асваенне выдзеленых сродкаў і ўмацаванне матэрыяльна тэхнічнай базы, кадравая палітыка і ўзровень заработнай платы супрацоўнікаў. Асобную ўвагу надалі запатрабаванасці дакументаў у чытальнай зале і перспектывам пашырэння асветніцкай работы. Візіт у архіў стаў важным крокам у дыялогу аб будучыні архіўнай службы, дзе захаванне гістарычнай памяці спалучаецца з сучаснымі патрабаваннямі да якасці абслугоўвання грамадзян і развіццю прафесійнага патэнцыялу калектыву.
![]() |
| 1. Я.І.Каваленка і І.З.Пудакевіч |
![]() |
| 2. А.І.Каваленка і П.У.Губко наведваюць архівасховішча |
![]() |
| 3. Падчас наведвання чытальнай залы |
![]() |
| 4. У час наведвання аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў, дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата |
![]() |
| 5. Падчас агляднай экскурсіі |
![]() |
![]() |
| 6-7. Падчас прэзентацыі выстаўкі «ВНС – у люстэрку СМІ» |






