Навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы»
11 снежня 2025 года напярэдадні Новага года калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) правёў навагоднюю добразычлівую акцыю «Ад усёй душы», адрасаваную сваім фондаўтваральнікам. Загадчыца аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Марыя Іосіфаўна Пышинская перадала ад имя калег памятныя навагоднія падарункі Ларысе Васільеўне Глебавай і Радаславе Мікалаеўне Аладавай.
Ларыса Васільеўна пачала перадаваць дакументы мужа, Яўгена Аляксандравіча Глебава, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР, народнага артыста Беларускай ССР, народнага артыста СССР, і сына, кампазітара Радзівона Яўгенавіча Глебава, у БДАМЛМ з 2004 года. Унікальны архіў папаўняецца і па сённяшні дзень. Падчас сустрэчы Ларыса Васільеўна ўзгадала творчы шлях і асабістае жыццё мужа і сына, сямейныя традыцыі.
Радаслава Мікалаеўна Аладава, музыказнаўца, крытык і педагог – дачка легендарнага кампазітара, народнага артыста Беларускай ССР, Мікалая Ільіча Аладава, пачала перадаваць дакументы свайго бацькі з 1985 года і супрацоўнічае з архівам па сённяшні дзень. Радаслава Мікалаеўна распавяла пра сваё дзяцінства і жыццё ў музычнай сям’і, творчай дзейнасці.
Сустрэчы адбыліся ў цёплай сяброўскай атмасферы.
Ад усёй душы віншуем нашых фондаўтваральнікаў з надыходзячым Новым годам! Зычым здароўя, шчасця, дабрабыту і невычэрпнага натхнення!
![]() |
| 1. М.І.Пышынская з Л.В.Глебавай падчас акцыі «Ад усёй душы» |
![]() |
| 2. М.І.Пышынская з Л.В.Глебавай падчас сустрэчы |
![]() |
| 3. Куток, прысвечаны жыццю і творчасці Я.А.Глебава |
![]() |
| 4. Куток, прысвечаны жыццю і творчасці Я.А.Глебава |
![]() |
| 5. М.І. Пышынская з Р.М.Аладавай падчас сустрэчы |
![]() |
| 6. М.І.Пышынская з Р.М.Аладавай падчас перадачы памятнага падарунка |





