Аб правядзенні рабочай нарады з распрацоўшчыкамі адзінай інфармацыйнай сістэмы электроннага дакументазвароту, кантролю, аператыўнай справаздачнасці

У мэтах выканання даручэння дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ад 04.12.2025 на базе Дэпартамента па архівах і справаводстве (далей – Дэпартамент) 11.12.2025 пад старшынствам намесніка дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткова была праведзена рабочая нарада па пытаннях стварэння адзінай інфармацыйнай сістэмы электроннага дакументазвароту, кантролю, аператыўнай справаздачнасці (далей – ЕСЭД).

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента, дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» А.Я.Рыбакоў, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Беларускі цэнтр лічбавізацыі архіўнай дзейнасці» А.А.Паплёўка, прадстаўнікі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Цэнтр лічбавага развіцця» (распрацоўшчыкі С.Н.Белікавым..

У ходзе нарады былі абмеркаваны ключавыя пазіцыі па стварэнню ЕСЭД, а таксама па выніках аналізу праекта Тэхнічнага пашпарта мерапрыемства ў сферы лічбавага развіцця, зацверджанага Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь К.Б.Залескім 17.11.2025, і прыкладаемым да яго аналітычным матэрыялам, распрацоўшчыку ЕСЭД былі выказаны заўвагі і прапановы па праекце.

 

1. Удзельнікі працоўнай нарады
2. Абмеркаванне праекта ЕСЭД