Аб адкрыцці віртуальнай выставы, прысвечанай 75-годдзю з дня заснавання Мінскага радыёзавода ім.50-годдзя КПБ

Мінскі радыёзавод быў створаны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР і ЦК КП(б)Б ад 13 лістапада 1950 г. і загадам Міністэрства прамысловасці БССР №47 ад 17 лістапада 1950 года.

З 1960 года – Мінскі радыёзавод імя 50-годдзя Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). З 1972 года Мінскі радыёзавод імя 50-годдзя КПБ з’яўляецца галаўным прадпрыемствам вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Гарызонт», створаным на базе радыёзавода, завода радыё- і тэлевізійных футляраў і спецыяльнага канструктарскага бюро.

З 1992 года – завод «Гарызонт», з 2003 года – ААТ «Гарызонт».

У 2010 г. створаны холдынг «Гарызонт».

Выстава размешчана на сайце архіва і даступна па спасылцы.

 

Марка радыёзавода ім.50-годдзя КПБ. 1950-я гг.