СМІ пра мерапрыемствы да 95-годдзя У.Караткевіча ў БДАМЛМ
У рамках юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 95-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ў Беларускім дзяржаўным архіве – музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся круглы стол, прысвечаны шматграннай творчасці і жыццю пісьменніка, а таксама ўрачыстае адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы «Рыцар чалавечага духу», якія прыцягнулі пільную ўвагу вядучых рэспубліканскіх і саюзных сродкаў масавай інфармацыі.
У архіве-музеі працавалі здымачныя групы і карэспандэнты тэлеканала «БелРос», праграмы «Культурны тыдзень» тэлеканала БТ 3, а таксама інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны».
Рэпартажы і інтэрв’ю журналістаў СМІ раскрываюць самыя яркія моманты круглага стала, дэталі выставачнай экспазіцыі і эксклюзіўныя каментары куратара выставы, вядучага архівіста Н.А.Мізон, а таксама запрошаных гасцей – даследчыкаў дзейнасці У.С.Караткевіча.
Акрамя асвятлення ў тэлевізійных сюжэтах і навінавых стужках у 6-м нумары часопіса «Архівы і справаводства» выйшаў змястоўны артыкул, прысвечаны У.Караткевічу, аўтарам якой стала загадчыца аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання БДАМЛМ В.Ф.Шаталава.
Пільная цікавасць з боку мас-медыя чарговы раз пацвярджае вялікае значэнне творчасці Уладзіміра Караткевіча для беларускай культуры і важнасць работы БДАМЛМ у захаванні і папулярызацыі нацыянальнай літаратурнай спадчыны.
Спасылки:
Сюжэт праграмы «Культурны тыдзень» тэлеканала БТ 3;
Сюжэт праграмы «PROчтение» тэлеканала «БелРос» размешчаны ў архіве сайта;
Артыкул В.Ф.Шаталавай «Валодзя адчуваў сябе сведкам і дзеючай асобай гісторыі адначасова»: некалькі штрыхоў да юнацкага партрэта Уладзіміра Караткевіча» у часопісе «Архівы і справаводства», 2025, №6, С.52-57.
![]() |
| 1. Інтэрв’ю Н.А.Мізон тэлеканалу БТ 3 |
![]() |
| 2. Інтэрв’ю Н.А.Мізон тэлеканалу «БелРос» |

