Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў прэзентацыі кнігі «Дзённік Віталя Букатага»
27 лістапада 2025 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў і старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі «Дзённік Віталя Букатага», якая адбылася ў Гомельскай абласной бібліятэцы імя Леніна.
Віталь Букаты вядомы як мастак вострых сатырычных плакатаў «Раздушым фашысцкую гадзіну!»
Талент маладога мастака не застаўся незаўважаным. Газеты-плакаты аб разгроме нямецка-фашысцкай нечысці сталі выпускацца на пастаяннай аснове. Выпуск новых нумароў з нецярпеннем чакалі як на фронце, так і ў тыле. Вострае пяро сатыры стала зброяй супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у руках Віталя Букатага. Віталь праявіў свой талент не толькі як мастак-карыкатурыст, але і як майстар мастацкага слова. У сваім дзённіку, які быў пачаты Віталем у першыя дні вайны, апісваюцца не толькі ваенныя падзеі. Гэта думкі, пачуцці, перажыванні і надзея маладога юнака на светлую будучыню – на хуткую перамогу над фашызмам. Пасля заканчэння курсаў мінёраў у Маскве Віталь быў накіраваны ў партызанскі атрад. У 1943 годзе, выконваючы баявое заданне камандзіра партызанскага атрада, Віталь Букаты загінуў падчас баявой аперацыі ў Чачэрскім раёне. Яму было ўсяго 20 гадоў.
Рэдактар-складальнік кнігі Сяргей Шаўчэнка добра ведаў сям’ю Віталя Букатага. Апублікаваныя Сяргеем Шаўчэнка дзённікі Віталя – гэта яшчэ адзін уклад у літаратурную скарбніцу аб беспрэцэдэнтнай мужнасці і гераізме таленавітай савецкай моладзі, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з фашысцкай машынай смерці.
![]() |
| 1. Прэзентацыя кнігі С.Шаўчэнкі «Дзённік Віталя Букатага» |
![]() |
| 2. Выступленне С.Шаўчэнкі |
![]() |
| 3. Сатырычныя газеты-плакаты «Раздушым фашысцкую гадзіну!» |
![]() |
| 4. С.Шаўчэнка ставіць свой аўтограф на кнізе «Дзённік Віталя Букатага» |
![]() |
| 5. Удзельнікі мерапрыемства |




