Дзень прававой асветы прайшоў для работнікаў БДАМЛМ і БДАНТД

 

27 лістапада 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся Дзень прававой асветы і прававой культуры ў працоўных калектывах. Мерапрыемства было арганізавана ў мэтах выканання пастановы Выканкама Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 14.11.2025 №624.

У гэты дзень для работнікаў БДАМЛМ і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД) была арганізавана сустрэча з прававым інспектарам працы Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Марынай Рыгораўнай Змітровіч.

Праграма мерапрыемства ўключыла ў сябе два асноўныя блокі:

– асветніцкая лекцыя, прысвечаная актуальнай тэме «Асаблівасці рэгулявання працы інвалідаў»;
– індывідуальныя прававыя кансультацыі, у рамках якіх работнікі архіваў змаглі атрымаць кваліфікаваныя адказы на пытанні, якія датычацца працоўнага заканадаўства і сацыяльных гарантый.

Прадстаўнік пракуратуры Цэнтральнага раёна г.Мінска праінфармаваў аб патэнцыйных правапарушэннях і прафілактыцы, а таксама аб мерах, якія прымае пракуратура для прадухілення парушэнняў.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае павышэнню прававой граматнасці супрацоўнікаў, умацоўвае сацыяльнае партнёрства ў калектыве і наглядна дэманструе работу прафсаюзнай арганізацыі па абароне працоўных правоў работнікаў.

 

1. Падчас правядзення Дня прававой асветы і прававой культуры ў БДАМЛМ і БДАНТД
2. Выступленне Марыны Рыгораўны Змітровіч